НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Интернет-игра "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

- Скачать информацию об игре на
        беларускай мове и in English
- Возникли вопросы? Обращайтесь


Поддержка:

- iEARN-Беларусь
- YIEC "New Line" 
- "Мир, в котором мы живем"
- Весенний Дискуссионный Лагерь проекта


- ИГРОВОЕ ЗАДАНИЕ (БЛАНК) СКАЧАТЬ
на русском языке или беларускай мове

 

 

ЗАДАНЬНЕ ГУЛЬНІ – ПЫТАННІ

1. Калі, кім і дзе была выдадзеная першая друкаваная беларуская кніга? Якая гэта была кніга? Якая яна была паводле парадку сярод кніг, надрукаваных усходнімі славянамі? На якія яшчэ славянскія мовы была перакладзеная гэтая кніга да таго часу? - Адказ

2. Чым ёсьць «магдэбурскае права»? Хто ёсьць яго суб'ектам? На што сьведчыла яго атрыманьне местам (мястэчкам…)? Якія найважнейшыя месцы Беларусі атрымалі гэтае права й калі? Якія зьмены гэта спрычыніла ў іх жыцьці? - Адказ

3. У якім дакумэнце, калі, на якой мове і кім упершыню былі прапісаныя («падораныя» сьвету) ідэі прававой дзяржавы й падставы дэмакратыі? - Адказ

4. Якія месцы й населеныя пункты былі найважнейшымі палітычнымі й/ці культурнымі цэнтрамі Беларусі ў розныя гістарычныя пэрыяды? Чаму, за кошт якіх чыньнікаў? - Адказ

5. Калі й дзе быў заснаваны першы ўнівэрсытэт Вялікага Княства Літоўскага й Рускага? З імем якога выбітнага беларускага навукоўца зьнітаваны гэты ўнівэрсытэт і ў сувязі з чым? Калі і дзе ўзьнікаюць першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі цяперашняй Беларусі? - Адказ

6.У якіх беларускіх месцах нарадзіліся й выраслі стваральнікі й выбітныя дзеячы новай габрэйскай літаратуры, габрэйскай дзяржавы й заснавальнік сучаснага іўрыту? - Адказ

7.Большую частку беларускай тэрыторыі складаюць балоты. Якая гэта тэрыторыя па плошчы? Чаму Эўропе, сьвету, Зямлі асабліва неабходна захаваньне й умацаваньне беларускіх балотаў? - Адказ

8. Напачатку 20-х гадоў на Беларусі 4 мовы былі ўзнаныя як дзяржаўныя. Удакладніце, калі ласка, калі гэта было? Якія гэта мовы? Чаму менавіта гэтыя мовы? Пра што сьведчыць гэты гістарычны факт? - Адказ

9. Адным з праграмных твораў беларускага песьняра Янкі Купалы ёсьць трагікамэдыя «Тутэйшыя». Зь якімі гістарычнымі кан-тэкстамі зьвязана яе напісаньне? Чаму менавіта так названая гэтая п'еса? Ці актуальнае паняцьце «тутэйшыя» для сучасных беларусаў? Абгрунтуйце, калі ласка, сваё меркаваньне. - Адказ

10.У эўрапейскай культуры, пачынаючы ад Сярэднявечча, унівэрсытэт стаўся адным з найважнейшых складнікаў развою. Як і калі гэта адбілася на жыцьці беларусаў? Пра што сьведчылі гэтыя зьмены? Як удзел Беларусі ў Балёнскім працэсе сёньня можа паўплываць на развой нашага жыцьця? - Адказ

11.Адзін з 90-х гадоў XX стагодзьдзя быў абвешчаны ЮНЭСКА годам вялікага сына беларускага народу. Хто гэты чалавек, які ўнёсак ён зрабіў у гісторыю й які менавіта год быў названы яго годам? У якіх краінах гэты год адзначаўся асаблівым чынам? - Адказ

12.У якім годзе быў створаны Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску? Якія мэты й задачы стаўлялі перад сабой стваральнікі ўнівэрсытэту? Сфармулюйце, у чым Вы бачыце спэцыфіку гэтага ўнівэрсытэту? Колькі факультэтаў і дасьледчых цэнтраў налічвае ЭГУ сёньня? - Адказ

13.У Празе на цырымоніі ганараваньня прэстыжнай прэміяй 2003 году выбітны грамадзка-палітычны дзяяч Чэхіі, пісьменьнік Вацлаў Гавэл перадаў сваю прэмію….. Каму? Якую прэмію? Калі гэта было? Чаму? - Адказ

14.Які населены пункт грае найважнейшую ролю ў жыцьці сучаснай Беларусі, і адначасна ёсьць яе грамадзкім (культурным…?) цэнтрам? Абгрунтуйце, калі ласка, свой адказ.

Зразумела, што Менск. Але чаму дакаладна ён? І якога цэнтру? Гэтыя пытаньні так і засталіся неразгледжаннымі ўдзельнікамі нашай гульні. Таму мы і прапануем усім нам працягваць пошук адказаў на гэтыя пытаньні...

ДАДАТКОВАЕ ПЫТАНЬНЕ

15.У эпоху Рэнесансу культурным і грамадзкім цэнтрам заходнеэўрапейскіх местаў стаецца пляц. Паводле меркаваньня Вашэці, ці стаецца гэтая зьява характэрным для беларускіх местаў? Прыкладна зь якога часу? Як яно зьмяняе жыцьцё беларускага места? У чым, на погляд Вашэці, ёсьць спэцыфіка «пляцу» у Беларусі? - Адказ

Зацемы:
1. Удзельнікамі гульні «НАША Беларусь» адказы на пытаньні заданьня гульні падаюцца ў разгонутым выглядзе й дасылаюцца арганізатарам гульні не пазьней 15.00 на тры адрасы адначасова:
savel@ripo.unibel.by, yiecnewline@tut.by, dem@user.unibel.by

2. «Заданьне гульні» – гэта блянк, які далучаецца ўдзельнікамі гульні да сваіх варыянтаў адказаў. У гэтым блянку ўдзельнікі гульні якім-любя чынам (напрыклад – у графе «Каэфіцыент») АДЗНАЧАЮЦЬ тыя пытаньні, адказы на якія яны дасылаюць у ТЫМ ЖА (ці іншых) лістах.
3. Адказ можна дасылаць на любым з працоўных моваў гульні: беларуская, расейская, ангельская, нямецкая (ці некалькі зь іх).
4. Пытаньні й заданьне гульні можна таксама 19 сакавіка 2004 году ў 12.00 знайсьці на сайтце iEARN- Belarus, http://iearn-belarus.iatp.by/
5. На гэтым жа адрасе 19 сакавіка а 15.30 можна будзе ўбачыць кароткія слушныя адказы на пытаньні заданьня гульні.

Посьпехаў усім удзельнікам Першай Інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь»!!!!


 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau. contact page.