Інтернет-гульня "НАША Беларусь"
Шаноўнае спадарства, паведамляем Вам, што ў сераду, 17 лістапада з13.00 да 16.00 (час мінскі ( 14.00 – 17.00 М а сквы) школьная адукацыйная сетка iEARN - Belarus ( International Education and Resource Network in Belarus ) будзе праводзіць Інтэрнэт-гульн ю «НАША БЕЛАРУСЬ» .
У інтэрнэт-гульні змогуць прыняць удзел усе, каго цікавяць пытанні гісторыі і развіцця краіны, нацыянальнай адукацыі, беларуская культура і яе шматнацыянальныя вытокі, што праяўляюцца ў жыцці сучасенай Беларусі.
Удзельнічаць могуць каманды школ й іншых навучальных установаў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, індывідуальныя ўдзельнікі. Неабходна наяўнасьць кантактнага адрасу электроннай пошты і мажлівасьць у сераду, 17 лістапада з13.00 да 16.00 (час мінскі (14.00 – 17.00 Масквы) атрымаць заданьне й даслаць свой варыянт адказаў з дапамогай электроннай пошты.
Восеньская c эсія інтэрнэт-гульні 2004 году будзе праходзіць у наступныя тэрміны:
рэгістрацыя каманд і індывідуальных ўдзельнікаў -да 20.00 – час менскі – 27 кастрычніка 2004 году) з паведамленьнем арганізатарам гульні свайго кантактнага адрасу (для яго ўлучэньня ў сьпіс рассылкі удзельнікаў інтэрнэт-гульні),
прыманне конкурсных заданняў ад каманд – да 03 лістапада 2004 г.
правядзенне гульні – 17 лістапада 2004 г.
падагульненне вынікаў гульні- да 1 снежня 2004 г.
Больш падрабязнае апісанне гульні (палажэнне, паэтапнае апісанне гульні: рэгістрацыя, складанне конкурснах заданняў, правілы правядзення гульні і апрацоўкі рэзультатаў, а таксама парады камандам) – у прыкладзеным файле або на сайце http ://iearn-belarus.iatp.by
Апісанне і конкурсныя заданні вясновай c эсіі інтэрнэт-гульні«НАША БЕЛАРУСЬ» можна знайсці ў Інтэрнэце на http://iearn-belarus.iatp.by/our %20 belarus/ourbelarusindex.htm