ВОСЕНЬСКАЯ ГУЛЬНЁВАЯ СЭСIЯ 2004 ГОДА
Агульнае апiсанне:
Восеньская гульневая сэсiя 2004 года нацыянальнай iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь» будзе правадзiцца 17 лiстапада ў рамках мiжнароднага тыдня адукацыi (INTERNATIONAL EDUCATION WEEK, NOVEMBER, 15-19). Асноўная мэта восеньскай гульневай сэсii – садзейнiчанне вывучэнню спецыфiкi, вопыта i праблем мультыкультурнай i мiжкультурнай узаемадзейнасцi народаў, якiя жывуць на Беларусi , як памiж сабой, гэтак i з iншым i народамi i культурамi (у тым лiку – з суседзямi).
Працоўныя мовы гульнi : беларуская, рускай, ангельская
Удзельнiкi Iнтэрнэт-гульнi:
Каманды школ i iншых навучальных устаноў, iндывiдуальныя ўдзельнiкi – маладыя людзi ва ўзросте 10 – 25 год, якiя цiкавяцца пытаннямi гiсторыi, развiцця розных культур i адукацыi, беларускай культурай i яе шматнацыянальным i вытокамi , якiя праяўляюцца ў жыцц i сучаснай Беларусi.
Неабходныя ўмовы ўдзелу:
Наяўнасць кантактнага адраса электроннай пошты,
рэгiстрацыя ў пазначаны прамежак часу (да 20.00 – мiнскi час– 27 кастрычнiка 2004 года) з паведамленнем арганiзатарам гульнi свайго кантактнага адраса для ўключэння яго ў агульны спiс рассылкi,
перасылка камандамi пытанняў да 03 лiстапада 2004 года,
магчымасць у сераду, 17 лiстпада 2004 года з 13.00 да 16.00 (мiнскi час) атрымаць заданне i адаслаць свае вырыянты адказаў (пры дапамозе электроннай пошты).
Арганiзатары гульневай сэсii:
Каардынатары:
- Моладзевы адукацыйны клуб “New Line” (Любоў Грункоўская, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў – мiжнародны турызм – Еўрапейскага гуманiтарнага ўнiверсiтэта i 2 курса факультэта мiжкультурных зносiн МДЛУ)
- Клуб аматараў гiсторыi Мiнскай юрыдычнай гiмназii № 42 (кiраўнiк клуба – Сяргей Сборцаў, намеснiк дырэктара гiмназii па iнфармацыйных тэхналогiях, настаўнiк гiсторыi)
Кiраўнiк праекту:
Сафія Савелава – кiраўнiк Моладзевага адукацыйнага клуба “New Line”, эксперт Асацыяцыi «Абнаўленне гуманiтарнай адукацыi», рэгiянальны каардынатар сеткi iEARN-Belarus, дацэнт кафедры педагагiчных тэхналогiй i мэнэджмэнту Рэспублiканскага iнстытута прафесiйнай адукацыi
Этапы падрыхтоўкi i правядзення гульнi:
-
рэгiстрацыя ўдзельнiкаў: фармiраванае школьных каманд, самавызначэнне iндывiдуальных удзельнiкаў, састаўленне заявы на ўдзел у гульні, адпраўка заявы арганiзатарам гульнi.
Заявы на ўдзел у гульнi прымаюцца да 27 кастрычнiка 2004 года не пазней за 20.00 (мiнскi час) па адрасах для рэгiстрацыi: savel@ripo.unibel.by , yiecnewline@tut.by , rossbortsev@tut.by (калi ласка, адпраўляйце заяву па трох адрасах адначасова).
У заяве неабходна зазначыць:
- Iмя i ўзрост удзельнiкаў,
- месца iх навучання (назва арганiзацыi),
- адрас электроннай пошты для кантактаў i перасылкi конкурсных заданняў 17 лiстапада ў 13.00 (мiнскi час)
Па меры паступлення заяў удзельнiкам гульнi будзе прысылацца пацверджанне аб праходжаннi рэгiстрацыi.
- Падрыхтоўка конкурсных заданняў:
Удзельнiкам гульнi даецца магчымасць саставiць гульневае заданне: пытаннi i аўтарскi варыянт адказаў на iх, якiя, праходзячы прафесiйную экспертызу i конкурсны адбор, могуць стаць часткай агульнага гульневага задання (г.зн. будуць разасланы пад час гульнi для працы ўсiм удзельнiкам).
Тэматыка заданняў восеньскай сэсii – усе, што звязана з гiсторыяй, культурай, традыцыямi, узаемаадносiнамi, спецыфiкай сiтуацыi i палажэння Беларусi ў Еўропе (свеце), яе «мiжпрадметным» партрэтам (прыклады фармулiроўкi пытання i адказаў на iх прыведзены на сайце IEARN Belarus
(http://iearn-belarus.iatp.by/our%20belarus/ourbelarusquest.htm).
Пры гэтым пры састаўленнi гульневага задання ад каманды абавязкова наяўнасць прапанаванага аўтарамi свайго варыянта правiльнага адказа на пытанне з пазначэннем вытокаў iнфармацыi (Улiчваючы кароткi часовы рэсурс правядзення гульнi, перавага будзе аддавацца пытанням, адказы на якiя можна знайсцi ў сетцы Iнтэрнэт).
Адпаведна з мэтай i задачамi гульнi дасылаемыя гульневыя заданнi павiнны быць састаўлены на трох мовах: беларускай, рускай, ангельскай, роуна як i одказы на пытаннi. Колькасць пытанняў не абмежавана.
У залежнасцi ад узроста зарэгiстраваных удзельнiкаў гульнi i якасцi прапанаваных iмi заданняў гульня можа складацца з некалькiх узроўняй складанасцi .
Зарэгiстраваным удзельнiкам гульнi прысылаць свае варыянты гульневых заданняў неабходна арганiзатарам не пазней за 3 лiстапада 2004 года па адрасах: savel@ripo.unibel.by, yiecnewline@tut.by, rossbortsev@tut.by
Арганiзатары гульнi гарантуюць, што сфармуляваныя камандамi-удзельнiцамi варыянты гульневых заданняй (пытанняў i адказаў на iх) да моманту правядзення гульнi не будуць вядомы iншым камандам: будуць даступны толькi яе арганiзатарам, каманды якiх не маюць права прымаць удзел у гульні.
- Фармiраванне гульневых заданняў:
Па меры паступлення пытанняў ад каманд арганiзатарамi i экспертамi будуць фармавацца пакеты гульневых заданняў (пры неабходнасцi – рознай складанасцi).
Крытэрыi адбору дасланых заданняў:
- Суаднесенасць з агульнай iдэяй i задачамі iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь»;
- Прадстаўленасць заяўленай мэце i тэматыцы восеньскай гульневай сэсii 2004 года;
- Арыгiнальнасць i iнфарматыўнасць матэрыялу;
- Iнфармацыйнае забяспечанне i даступнасць матэрыялаў для аператыўнага пошуку пры выкананнi гульневых заданняў у кароткi час
Правядзенне гульнi
17 лiстапада ў 13.00 (мiнскi час) усiм зарэгiстраваным удзельнiкам гульнi будуць дасланы гульневыя заданнi – пакет пытанняў на беларускай, рускай i ангельскай мовах.
У гэты ж дзень усiм удзельнiкам гульнi будзе неабходна сфармiраваць свае варыянты адказаў на гэтыя пытаннi i да 16.00 атрыманыя матэрыялы адаслаць па адрасах savel@ripo.unibel.by, yiecnewline@tut.by, rossbortsev@tut.by. Адказы, якiя будуць дасланы пазней за 16-00, прымацца не будуць. Адказы гэтак сама трэба будзе пераслаць на беларускай альбо рускай мове (пераклад на ангельскую мову вiтаецца). Рэкамендацыi да ўдзела каманд у гульні – гл. Дадатак 1
Падвядзенне вынiкаў гульнi
Вынiкi гульнi будуць аб`яўлены не пазней, чым праз тры тыднi пасля правядзення гульнi.
Пераможцы конкурсу (правiльна i хутка адказаўшыя на максiмальную колькасць пытанняў) будуць узнагароджаны памятнымi дыпломамi
Абагульненне вынiкаў гульнi
I нтэрнэт-гульня «НАША Беларусь» – пiлотны праект сеткi iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus). Таму яго арганiзатары будуць удзячны ўсiм ўдзельнiкам за дадатковае апiсанне вопыта ўдзелу ў гульнi, прапановы па ўдакладненню яе канцэпцыi, правiлаў i спосабаў удзелу, якiя будуць улiчаны пры распрацоўцы iдэi i правiл правядзення штогадовай i нтэрактыўнай i нтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь».
Да сустрэчы ў сетцы дзеля працвiтання НАШАЙ Беларусi!!!!!!