НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



РЭКАМЕНДАЦЫI КАМАНДАМ –
УДЗЕЛЬНIЦАМ IНТЭРНЭТ-ГУЛЬНI

«НАША БЕЛАРУСЬ»

 

Гульня пачнецца 17 лiстапада 2004 года ў сетцы Iнтэрнэт ў 11:00 па Грынвiчу (13.00 па мiнск ім час е ). Школы, якiя не маюць магчымасцi непасрэднай работы ў Iнтэрнэт, змогуць атрымаць усе пытаннi па электроннай поште. Вы маеце тры гадзiны, каб выканаць гульневыя заданнi, адказаць на ўсе пытаннi i адаслаць усе адказы арганiзатарам гульнi.

Выкарыстайце ўсе магчымыя крынiцы iнфармацыi для по ш уку адказаў на пытаннi. Вы маеце права на абмен iнфармацыяй з iншымi групамi i ўдзельнiкамi, на узаемадзейнасць для вынаходжання правiльных i поўных адказаў.

Каманда, якая своечасова адказала правiльна i поўна на большую колькасць пытанняў i аформiла граматна свае адказы, становiцца пераможцай iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь».

 

Агульны парадак удзелу ў гульнi

ПАДРЫХТОЎЧЫ ЭТАП

Да 5 кастрычнiка 2004 года :

Праектаванне

Распрацоўка iдэi, Палажэння i пытанняў Iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь»

Арганiзатары гульнi

10 кастрычнiка 2004 года : аб`ява пра гульню

Афiцыйная аб`ява аб правядзеннi Iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь» па электронных лiстах iEARN-Belarus, Беларускага клуба выпускнiкоў ФIА, праектаў СОМ i «Свет, дзе мы жывем», Праграмы пашыранага доступу i навучання Iнтэрнэт

Арганiзатары гульнi

Да 27 кастрычнiка 2004 года : Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў

Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў гульнi

Адрасы для рэгiстрацыi: savel@ripo.unibel.by , yiecnewline@tut.by , rossbortsev@tut.by

(калi ласка, адпраўляйце заяву па трох адрасах адначасова)

Удзельнiкi i Арганiзатары гульнi

10 кастрычнiка – 3 лiстпада:

састаўленне камандамi варыянтаў конкурсных заданняў

Арганiзатарам гульнi па адрасах: savel@ripo.unibel.by , yiecnewline@tut.by , rossbortsev@tut.by каманды дасылаюць пытаннi (абавязкова – на рускай, беларускай i ангельскай мовах) з адказамi на iх (абавязкова – з зазначэннем крынiц iнфармацыi для атрымання адказаў).

Асноўная тэматыка конкурсных заданняў – спецыфiка, вопыт i праблемы мультыкультурнага i мiжкультурнага ўзаемадзеяння народаў, якiя жывуць у Беларусi, як памiж сабой, гэтак жа i з iншымi народамi i культурамi (у тым лiку з суседзямi)

Удзельнiкi гульнi

3 лiстапада - 16 лiстапада 2004 года:

фармiраванне конкурсных заданняў

Фармiраванне конкурсных заданняў па вынiках конкурснага адбору пытанняў каманд-удзельнiц гульнi паводле наступных крытэрыяў:

  • Адпаведнасць агульнай iдэі i задачам iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь», заяўленай мэце i тэматыцы восеньскай гульневай сэсii 2004 года;
  • Арыгiнальнасць i iнфарматыўнасць матэрыалу;
  • Iнфармацыйнае забяспечанне i даступнасць матэрыялаў для аператыўнага пошуку пры выкананнi гульневых заданняў у кароткi час

 

Арганiзатары гульнi, эксперты (навуковыя кансультанты)

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.