iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus)
Моладзевы адукацыйны клуб “New Line” ( ГА « Абнаўленне гуманiтарнай адукацыi») Iнтэрнэт - праект «Свет, дзе мы жывём» (“World We Live In” Internet-Project)
Клуб аматараў гiсторы i Мiнскай юрыдычнай гiмназii №42
Беларўскi клуб выпускнiкоў ФIА
Iнтэрнэт - гульня « НАША Беларусь »
(“OUR Belarus” Internet-Game)
П А Л А Ж Э Н Н Е
Агульная iнфармацыя
Iнтэрнэт - гульня «НАША Беларўсь» – гэта магчымасць для яе ўдзельнiкаў ( школьн i каў , студэнтаў , педагогаў , любых маладых карыстальн i каў i нтэрнэту ) атрымаць найбольш поўнае i шматграннае ўяўленне аб Беларус i як аб кра i не , цэласнай ў г i старычных i культурных аднос i нах не тольк i для самой сябе , але i ў кантэкстах еўрапейскай i сусветнай культур i цыв i л i зацый .
Iнтэрнэт - гульня « НАША Беларусь » арганiзуецца i праводзiцца сеткай iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus, http://iearn-belarus.iatp.by) пры падтрымцы Беларускага клубу выпускнiкоў Федэрацыi iнтэрнэт-адукацыi (www.fio.by), нацыянальнага iнтэрнэт-праекту «Свет, дзе мы жывем» (http://wwli.iatp.by ) i Праграммы пашырэння доступу i навучання ў Iнтэрнэт (Internet Access and Training Program - IATP) пры Праекце «Iнтэрнэт -2» ПРААН.
Аўтар iдэi i тэхналогii правядзення iнтэрнэт-гульнi «НАША Беларусь» – Моладзевы адукацыйны клуб “New Line” (http://newline.iatp.by). Канцэпцыя гульнi грунтуецца на ўяўленнi аб Беларусi як аб адной з краiн Цэнтральна-Усходняй Еўропы — памежжа вялiкiх культур Усходу i Захаду, i аб беларусах – народзе, якi мае сваю буйную еўрапейскую традыцыю.
У першы раз iнтэрнэт-гульня «НАША Беларусь» была праведзена ў сакавiку 2004 года ў рамках падрыхтоўкi i правядзення Вясновага Дыскусiйнага Лагера ўдзельнiкаў праекту «Свет, дзе мы жывем» (http://springcamp.iatp.by). Матэрыялы вясновай гульнi размешчаны на сайце iEARN - Belarus (http://iearn-belarus.iatp.by/our%20belarus/ ourbelarusindex.htm).
Iдэя i тэхналогiя iнтэрэт-гульнi «НАША Беларусь» распрацавана на аснове выкарыстання iдэi i тэхналогii правядзення iнтэрактыўнай гульнi аб краiнах “Аб`яднаць нацыi ” праекту "Гэта наш час" (http://www.edu.yar.ru/russian/projects/time-2000/default.html). Праект “Гэта наш час” з`яўляецца глабальным штогоднiм праектам для сярэднiх школ, iнiцыятарам якога выступае ASPnet (UNESCO Associated Schools Project Network).
Асноўныя задачы гульнi:
Садзейнiчаць абуджэнню ў школьнiкаў жадання болей ведаць аб сваёй краiне i аб самiх сабе, прэзентаваць Беларусь i для сябе, i для iншых (менавiта таму правядзенне iнтэрнэт-гульнi арганiзуецца на трох мовах – беларускай, рускай i ангельскай)
Садзейнiчаць пашырэнню ведаў маладых людзей аб гiсторыi i культуры Беларусi ў кантэксце агульнай гiсторыi Еўропы i iншых культур свету шляхам мiжкультурнага абмену i абмену iнфармацыяй
Пазнаёмiць зацiкаўленых маладых людзей з iнфармацыяй аб Беларусi ў Iнтэрнэт i стварыць магчымасць для вывучэння iмi рэсурсаў, прэзентуючых Беларусь як частку Еўропы ў самой Еўропе
Уключыць удзельнiкаў гульнi ў работу сеткi iEARN-BELARUS для iх далейшай узаемадзейнасцi i супрацоўнiцтва