Грамадскае
аб'яднанне «Абнаўленне гуманітарнай адукацыі»
Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“
Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ
ІНТЭРНЭТ-ГУЛЬНЯ “НАША Беларусь”
“OUR Belarus” INTERNET-GAME
19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00, Мінск
ЗАДАННІ
ГУЛЬНІ
для сеціўных гідаў-пачаткоўцаў – вучняў 8-9-х класаў
З кожным годам у Рэспубліку Беларусь прыязджае ўсё больш турыстаў. Напрыклад,
акурат у гэтыя дні сябры адукацыйнай суполкі iEARN-Belarus (www.iear4u.com)
прымаюць гасцей – вучняў і педагогаў з Lehigh High School Center Valley
(Pennsylvania, USA). Калі ласка, дапамажыце сваім амерыканскім аднагодкам
лепш пазнаёміцца з НАШАЙ Беларуссю: зрабіце ім вандроўку па сваім родным
мясцінам, беларускай гісторыі і культуры так, каб ім зноўку захацелася
прыехаць сюды яшчэ.
Уважліва прачытайце ўсе пытанні гульні і абярыце тыя, якія найбольш
поўна дапамогуць Вам стаць паспяховым гідам. Робячы выбар, памятайце,
што камандны ўдзел у гульні прадугледжвае наяўнасць як мінімум 3 завершаных
адказаў на 3 пытанні (індывідуальны – не менш аднаго).
Сфармулюйце адказы на абраныя пытанні, выкарыстоўваючы любыя даступныя
для Вас крыніцы інфармацыі.
1. Прадстаўце, калі ласка, адметныя мясціны свайго горада, пасёлка,
альбо вёскі, якія Вы раілі б наведаць нашым амерыканскім сябрам у вольны
час. Падкажыце, калі ласка, як яны могуць даведацца пра іх у сеціве
Інтэрнэт?
2.
У якіх казках, легендах, паданнях найболш выразна прадстаўлены беларускі
характар? Аргументуйце, калі ласка, свае версіі.
3.
Абапіраючыся на творы беларускай літаратуры, назавіце 5 самых смачных
страваў беларускай кухні. Дапоўніце свой адказ рэцэптамі прыгатавання
гэтых страваў, а таксама спасылкамі на літаратурныя крыніцы і Web-ресурсы.
4. У якіх установах Беларусі можа працягнуць сваё навучанне выпускнік
базавай школы? Якімі якасцямі будзе валодаць выпускнік кожнай з гэтых
устаноў адукацыі? Падумайце, як гэтыя якасці могуць спрыяць паспяховасці
маладога чалавека ў сучасным глабальным свеце.
5.
Хто з беларусаў можа быць названы грамадзянінам свету? Аргументуйце
Ваш адказ і дадайце спасылкі на яго крыніцы.
6. Калі ласка, узгадайце не менш за 7-м прычынаў, якія дазваляюць нам
ганарыцца НАШАЙ Беларуссю. Чаму Вы абралі менавіта гэтыя прычыны?
Калі
ласка, не забудзьце падпісаць свае варыянты выкананых заданняў гульні.
Пазначце:
- імя каманды, Вашу школу альбо арганізацыю;
- імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў Вашай каманды;
- імёны педагогаў і ўсіх дарослых і сяброў, якія былі Вашымі памочнікамі
падчас гульні.
УВАГА:
калі ласка, не забудзьце, што свае адказы вам неабходна адправіць сёння
да 15.00 на ЎСЕ пазначаныя тут адрасы адначасна: newlineclub@gmail.com,
yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com (прост скапіруйце іх у радок
электроннага ліста «каму»).
Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было для Вас плённым, і мы зможам
працягнуць яго ў Інтэрнэт-дыскусіі “Свет, у якім мы жывем” (http://wwli.iatp.by.
Для ўдзелу, калі ласка, дашліце заяўку на адрас yiecnewline@gmail.com),
і падчас майстар-класа “Я, сусвет, Беларусь” (арыентыровачна – 28 красавіка
2007 года) на базе Цэнтра падтрымкі школ – удзельніц інтэрнэт-праектаў
(ГУА “Юрыдычная гімназія № 42 г. Мінска”).
Дзякуй
за Ваш удзел у гульні.
Аргкамітэт
Нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”