Грамадскае
аб'яднанне «Абнаўленне гуманітарнай адукацыі»
Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“
Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ
ІНТЭРНЭТ-ГУЛЬНЯ “НАША Беларусь”
“OUR Belarus” INTERNET-GAME
19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00, Мінск
ЗАДАННІ
ГУЛЬНІ
для шукальнікаў Беларусі - вучняў 5-7 класаў
Сёння,
19 красавіка 2007 года, у гасцях у Мінскай юрыдычнай гімназіі № 42 знаходзяцца
вучні і педагогі Lehigh High School Center Valley (Pennsylvania, USA).
Калі ласка, дапамажыце, нашым гасцям лепш пазнаёміцца з Беларуссю, яе
гісторыяй, культурай і традыцыямі.
Для гэтага, калі ласка, уважліва прачытайце ўсе пытанні гульні і абярыце
тыя, якія пададуцца Вам найбольш цікавымі. Робячы выбар, памятайце,
што камандны ўдзел у гульні прадугледжвае наяўнасць як мінімум 3 завершаных
адказаў на 3 пытанні (індывідуальны – не менш аднаго).
Сфармулюйце адказы на абраныя пытанні. Не забудзце зрабіць свае каментары
– абгрунтаванне вашых адказаў – і падаць крыніцы выкарыстанай Вамі інфармацыі.
1.
Калі ласка, распавядзіце нашым амерыканскім сябрам пра нацыянальныя
традыцыі беларусаў. Калі хочаце, апішыце Ваша ўлюбёнае народнае свята.
2.
Што Вы лічыце самым каштоўным у сваім школьным жыцці? Якія вучэбныя
прадметы, на Ваш погляд, маглі б дапамагчы нашым амерканскім сябрам
пабольш даведацца пра беларусаў? Чаму?
3.
Прадстаўце, калі ласка, 5-7 сваіх улюбёных страваў беларускай кухні
так, каб нашы амерыканскія госці не змаглі б утрымацца ад спакусы іх
пакаштаваць.
4.
Каго з беларусаў Вы можаце назваць знакамітым чалавекам. Чаму?
5.
Што вы маглі б распавесці сваім амерыканскім аднагодкам аб тым, як вы
бавіце вольны час у сваіх родных мясцінах? Калі хочаце, праілюструйце,
калі ласка, свой адказ.
6.
Згадайце, калі ласка, не менш за 5 прычынаў, якія дазваляюць нам ганарыцца
НАШАЙ Беларуссю.
Калі
ласка, не забудзьце падпісаць свае варыянты выкананых заданняў гульні.
Пазначце:
- імя каманды, Вашу школу альбо арганізацыю;
- імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў Вашай каманды;
- імёны педагогаў і ўсіх дарослых і сяброў, якія былі Вашымі памочнікамі
падчас гульні.
УВАГА:
калі ласка, не забудзьце, што свае адказы вам неабходна адправіць сёння
да 15.00 на ЎСЕ пазначаныя тут адрасы адначасна: newlineclub@gmail.com,
yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com (прост скапіруйце іх у радок
электроннага ліста «каму»).
Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было для Вас плённым, і мы зможам
працягнуць яго ў Інтэрнэт-дыскусіі “Свет, у якім мы жывем” (http://wwli.iatp.by.
Для ўдзелу, калі ласка, дашліце заяўку на адрас yiecnewline@gmail.com),
і падчас майстар-класа “Я, сусвет, Беларусь” (арыентыровачна – 28 красавіка
2007 года) на базе Цэнтра падтрымкі школ – удзельніц інтэрнэт-праектаў
(ГУА “Юрыдычная гімназія № 42 г. Мінска”).
Дзякуй
за Ваш удзел у гульні.
Аргкамітэт
Нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”