| ПАЛАЖЭННЕ АБ ГУЛЬНІ І ЯЕ ПРАВІЛЫ | РЭКАМЕНДАЦЫІ ЎДЗЕЛЬНІКАМ | БЯГУЧАЯ ГУЛЬНЯ | АРХІЎ ГУЛЬНЯЎ |

[РУС] [ENG]| > Галоўная - заданні для школьнікаў 10-11-х класаў і студэнтаў

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ВЕСНАВОЙ СЭСІІ 2007 ГОДА

- для шукальнікаў Беларусі - вучняў 5-7 класаў
- для сеціўных гідаў-пачаткоўцаў – вучняў 8-9-х класаў
- для маладых мысляроў – школьнікаў 10-11-х класаў і студэнтаў


НАВІНЫ

Шаноўныя сябры, паведамляем, што 19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00 Мінск (11.00-14.00, Польшча, Прыбалтыка, Чэхія; 13.00-16.00, Масква) Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ, школьная адукацыйная сетка iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus) і Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“ ладзяць штогадовую веснавую сэсію інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”!
Паяднаўшы свае намаганьні і веды, удзельнікі гульні змогуць адшукаць свае адметныя рысы Беларусі – адной з часцінак адзінай еўрапейскай сям’і і беларусаў – унікальных прадстаўнікоў сваёй культуры ў святле глабальнай грамадзянскасці.
Пераможцы гульні атрымаюць права прадстаўляць сваё бачанне беларусаў і Беларусі падчас працы Міжнароднага фэста «JOY OF EUROPE (Радасць з Еўропы)”, які адбудзецца ў Белградзе з 1 па 6 кастрычніка 2007 года пры з удзелам iEARN Serbia.

Далей..

АРГАНІЗАТАРЫ І ПАРТНЁРЫ

- iEARN-Беларусь
- YIEC "NEWLINE"
- Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
- Праект "THINK ACT MDGs"
- Беларускі клуб выпускнікоў ФІО
- Праграма пашырэння доступу да глабальнай
сеткі і Інтэрнэт-навучання


Грамадскае аб'яднанне «Абнаўленне гуманітарнай адукацыі»
Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“
Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ІНТЭРНЭТ-ГУЛЬНЯ “НАША Беларусь”
“OUR Belarus” INTERNET-GAME
19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00, Мінск

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ
для маладых мысляроў – школьнікаў 10-11-х класаў і студэнтаў


Калі ласка, уважліва прачытайце ўсе пытанні гульні і абярыце з іх тыя, якія для Вас найбольш цікавыя і актуальныя. Робячы выбар, памятайце, што камандны ўдзел у гульні прадугледжвае наяўнасць як мінімум 3 завершаных адказаў на 3 пытанні (індывідуальны – не менш аднаго).
Выкарыстоўваючы методыкі міні-даследванняў і любыя даступныя для Вас крыніцы інфармацыі, Сфармулюйце свае варыянты адказаў на абраныя пытанні. Пры афармленні заданняў, калі ласка, не забудзьце пазначыць усе крыніцы выкарыстанай інфармацыі (у тым ліку – адрасы сайтаў):

1. Сучасныя антраполагі лічаць, што нацыянальная кухня найбольш яскрава адлюстроўвае характар народа. Калі ласка, вызначце характар беларусаў, абапіраючыся на апісанне страваў беларускай нацыянальнай кухні. Аргументуйце Ваш адказ.

2. У календары беларусаў найбольш часта сустракаецца традыцыя “Дзяды”. Што азначае гэтая традыцыя? Колькі “Дзядоў” у календарным годзе беларусаў? Чаму?

3. Лічыцца, што 17-20 год – узрост, калі моладзь закладае пачаткі сваёй паспяховасці ў будучыні, навучаючыся ва ўніверсітэце. Ці згодныя Вы з гэтым меркаваннем? Калі ласка, аргументуйце Ваш адказ.

4. Прапануйце, калі ласка, амерыканскім тынэйджэрам свой план як найбольш захапляльна можна правесці тыдзень вольнага часу ў Беларусі. Абгрунтуйце свае прапановы.

5. Назавіце 5 сусветна вядомых беларусаў, якія праславілі сваю alma mater – Віленскі універсітэт.

6. Як завецца сучасны працэс рэфармавання Вышэйшай школы ў Еўропе? Якая сістэма адукацыі стала яго гістарычным правобразам і ў чым яе сэнс? Які ўніверсітэт на Беларусі першы ўлучыўся ў гэты працэс?

7. Калі ласка, узгадайце не менш 10-ці прычынаў, якія дазваляюць нам ганарыцца НАШАЙ Беларуссю. Чаму Вы абралі менавіта гэтыя прычыны?

Калі ласка, не забудзьце падпісаць свае варыянты выкананых заданняў гульні. Пазначце:
- імя каманды, Вашу школу альбо арганізацыю;
- імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў Вашай каманды;
- імёны педагогаў і ўсіх дарослых і сяброў, якія былі Вашымі памочнікамі падчас гульні.

УВАГА: калі ласка, не забудзьце, што свае адказы вам неабходна адправіць сёння да 15.00 на ЎСЕ пазначаныя тут адрасы адначасна: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com (прост скапіруйце іх у радок электроннага ліста «каму»).
Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было для Вас плённым, і мы зможам працягнуць яго ў Інтэрнэт-дыскусіі “Свет, у якім мы жывем” (http://wwli.iatp.by. Для ўдзелу, калі ласка, дашліце заяўку на адрас yiecnewline@gmail.com), і падчас майстар-класа “Я, сусвет, Беларусь” (арыентыровачна – 28 красавіка 2007 года) на базе Цэнтра падтрымкі школ – удзельніц інтэрнэт-праектаў (ГУА “Юрыдычная гімназія № 42 г. Мінска”).

Дзякуй за Ваш удзел у гульні.

Аргкамітэт Нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”

   

 

Ссылка на источник обязательна!
© iEARN-Belarus - www.iearn4u.com
© YIEC NEWLINE - www.newlineclub.net
2004 Design: Dmitry Savelau