| ПАЛАЖЭННЕ АБ ГУЛЬНІ І ЯЕ ПРАВІЛЫ | РЭКАМЕНДАЦЫІ ЎДЗЕЛЬНІКАМ | БЯГУЧАЯ ГУЛЬНЯ | АРХІЎ ГУЛЬНЯЎ |

[РУС] [ENG]| > Галоўная

НАВІНЫ

Шаноўныя сябры, паведамляем, што 19 красавіка 2007 года з 12.00 да 15.00 Мінск (11.00-14.00, Польшча, Прыбалтыка, Чэхія; 13.00-16.00, Масква) Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ, школьная адукацыйная сетка iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus) і Маладзёвы адукацыйны клуб „NEWLINE“ ладзяць штогадовую веснавую сэсію інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь”!
Паяднаўшы свае намаганьні і веды, удзельнікі гульні змогуць адшукаць свае адметныя рысы Беларусі – адной з часцінак адзінай еўрапейскай сям’і і беларусаў – унікальных прадстаўнікоў сваёй культуры ў святле глабальнай грамадзянскасці.
Пераможцы гульні атрымаюць права прадстаўляць сваё бачанне беларусаў і Беларусі падчас працы Міжнароднага фэста «JOY OF EUROPE (Радасць з Еўропы)”, які адбудзецца ў Белградзе з 1 па 6 кастрычніка 2007 года пры з удзелам iEARN Serbia.

Далей..

АРГАНІЗАТАРЫ І ПАРТНЁРЫ

- iEARN-Беларусь
- YIEC "NEWLINE"
- Філасофскі маладзёвы клуб WWLI-ЕГУ
- Праект "THINK ACT MDGs"
- Беларускі клуб выпускнікоў ФІО
- Праграма пашырэння доступу да глабальнай
сеткі і Інтэрнэт-навучання


Дорогие друзья, из-за технических проблем нам пришлось начать игру на 10 минут позже. Поэтому мы продлеваем время сдачи работ до 15.30! Приносим свои извинения за лишние волнения!
Команда NEWLINE.

Добры дзень,
прадстаўляем вам заданні гульні:
- для шукальнікаў Беларусі - вучняў 5-7 класаў
- для сеціўных гідаў-пачаткоўцаў – вучняў 8-9-х класаў
- для маладых мысляроў – школьнікаў 10-11-х класаў і студэнтаў

Увага! Клуб NEWLINE дапаможа вам таксама онлайн - калі ўзнікнуць якія-небудзь пытанні - звяртайцеся праз:

ICQ: 481392044

MSN Messenger: newlineclub@hotmail.com

Jabber: yiecnewline

ці па email: newlineclub@gmail.com

 

Веснавая сэсія 2007 года
Бліжэйшая гульня – 19 красавіка 2006 года. Час: 12.00 – 15.00 (Мінск)
Спасылка на заданні будзе змешчана тут.
Да ўвагі індывідуальных удзельнікаў і каманд:

Прыкладны ўзор рэгістрацыйнай заяўкі
(дасылаецца ўдзельнікамі на пададзеныя ніжэй адрасы электроннай пошты да 18 красавіка 2007 года):
1. імя і ўзрост удзельнікаў/ назва каманды і яе склад з пазначэннем узроста кожнага ўдзельніка, імён і пасадаў кансультантаў;
2 . месца навучання/ назва арганізацыі;
3. адрас электроннай пошты для кантактаў і перасылкі конкурсных заданняў у момант старту гульні (цягам атрымання заявак удзельнікам гульні будзе дасылацца пацвярджэнне аб рэгістрацыі).

Дашліце сваю рэгістрацыйную інфармацыю на наступныя адрасы электроннай пошты:
newlineclub@gmail.com, yiecnewline@tut.by, yiecnewline@gmail.com

Падрабязней пра гульню


   

 

Ссылка на источник обязательна!
© iEARN-Belarus - www.iearn4u.com
© YIEC NEWLINE - www.newlineclub.net
2004 Design: Dmitry Savelau