НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



...назад

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ДА КАМАНД

Восень 2004 - 17.11.2004

 

 

9-я класы

Калі ласка, прапануйце свае варыянты адказаў на наступныя пытанні, пазначце крыніцы інфармацыі і зрабіце каментарыі - абгрунтаванне Вашых адказаў: як з'явы, адлюстраваныя ў пытаннях, звязаны з развіццём міжкультурных зносін на беларускіх землях. На якіх сайтах у інтэрнэце магчыма знайсці адказы на гэтыя пытанні? На якіх мовах?

 

  1. Каго з беларускіх асветнікаў лічаць аўтарам сусветна вядом ага твор а “Слова пра паход Ігаравы”? Пра якія беларускія горады там ідзе гаворка? У якіх кантэкстах?
  2. Класічным узорам якога заканадаўства стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.? З імем каго звязваюць аўтарства гэтага Статута? Чым ен адрозніваецца ад другіх прававых узораў феадальнай Эўропы?
  3. Гэта чалавек нарадзіўся у Полацку, дзе пачаў спасціжэнне навук у брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй выправіўся у найвядомейшую ўстанову, Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе Полацку, адкуль пераехаў у Маскву. Аб кім ідзе гутарка? Для каго ен надрукаваў “Буквар языка славенскага”? Якую літаратурную спадчыну ен пакінуў пасля сябе? Чым яшчэ вядомы гэта чалавек?
  4. Якія магнаты мелі свае радавыя гнезды на беларускай зямлі? Які унесак у развіцце беларускай культуры быў зроблены імі?
  5. Беларус па паходжанні, ен пражыў багатае на шматлікія прыгоды жыццё. Яго імем названы невядомыя раней віды насякомых, апісаныя ім. Ён выдаў сваю працу – першую такога зместу ў Расіі, дзе яго сааўтарам выступіў Татібана Каюса. Праца гэтая была адзначана медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Назавіце імя аўтара і назву працы.
  6. На дзяржаўным гербе БССР 1924 года быў надпіс, выкананы на чатырох мовах. На якіх мовах і якога зместу быў гэты надпіс? Чаму менавіта на гэтых мовах? Як ія дадактовыя сведчання 4-х моў'я у БССР вы ведаеце?
  7. У 1595 годзе на гэтым месцы адбыўся бой паміж войскам ВКЛ і казацка-сялянскім атрадам пад кіраўніцтвам С. Налівайкі. У ліпені 1941 года – жорсткія баі паміж савецкімі воінамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1979 годзе над гэтым месцы, паводле завяшчання, быў развеяны прах К. Сіманава. Аб якім месцы ідзе гаворка?
  8. Назавіце прозвішчы: дзеяча беларускай культуры XIX ст., які працаваў у Парыжскай оперы, і мастака, выхадца з Беларусі, які быў ушанаваны найвышэйшай узнагародай Францы i – ордэнам Ганаровага Лег i ёну. Што гэта за дзеячы?
  9. У Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры БССР быў пастаўлены балет на музыку беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Крытыка прызнала яго адным з найбольш сімфанічных, напоўненых яскравымі вобрзамі, дынамічнай музычнай драмутргіяй. Пры стварэнні балета было выкарыстана каля 15 народных тэм, але ўзятыя яны былі не з беларускага фальклору, а з бельгійскага і фламандскага. Назавіце гэты балет, калі ен быў пастаўлены?
  10. У 1970 годзе ў Ароў-парку гарадка Манро, што неападалёк ад Нью-Йорка, паставілі адразу чатыры бюсты. Тут увекавечаны класікі амерыканскай літаратуры, украінскі Тарас Шаўчэнка, рускі Аляксандр Пушкін, а таксама і дзеяч беларускай культуры, бюст якога з'явіўся дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША. Каму з беларусаў прысвечаны гэты бюст? Чаму?
  11. Ці ведаеце вы гарады-пабрацімы Мінска і другіх беларускіх гарадоў? Якія месцы ў Беларусі нагадваюць пра адносіны поміж гэтымі гарадамі?
  12. Па ўсім свеце існуюць помнікі знакамітым беларускім дзеячам. Назвіце, калі ласка, гэтых дзеячаў , а таксама краіны (магчыма – і гарады), дзе ім устаноўлены помнікі.
  13. У гісторыі мультыкультурнага ўзаемадзеяння Беларусі з Эўропай значную ролю адыграла Чэхія. Якія гістарычныя падзеі і імёны звязваюць гісторыі гэтых краін?
  14. Якія найбольш цікавыя інтэрнэт-крыніцы інфармацыі аб гісторыі і традыцыі міжкультурных зносін на беларускіх землях Вы ведаеце?

 

Дзякуй за ўдзел у гульні . Кал і ласка, падпішыце ваш варыянт выкананага задання.

Адзначце:

-назву вашай каманды

-імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў каманды

-імёны педагогаў і другіх сяброў і дарослых, што вам дапамаглі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было паспяховым і мы здолеем яго прадоўжыць.

Аргкамітэт нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь ”

17 лістапада 2004 года

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.