НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



...назад

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ДА КАМАНД

Восень 2004 - 17.11.2004

 

 

7-8я класы

Калі ласка, прапануйце свае варыянты адказаў на наступныя пытанні, а таксама – пазначце крыніцы інфармацыі і зрабіце каментарыі - абгрунтаванне Вашых адказаў: як з'явы, адлюстраваныя ў пытаннях, звязаны з развіццём міжкультурных зносін на беларускіх землях.

 

  1. Каго з беларускіх асветнікаў лічаць аўтарам сусветна вядом ага твор а “Слова пра паход Ігаравы”? Пра якія беларускія гарады там ідзе гаворка? У якім кантэксту?
  2. Класічным узорам якога заканадаўства стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.? З імем каго звязваюць аўтарства гэтага Статута? Чым ен адрозніваецца ад другіх прававых узораў феадальнай Эўропы?
  3. Гэты чалавек нарадзіўся у Полацку, пачаў спасціжэнне навук у брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй выправіўся у найвядомейшую ўстанову, Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе Полацку, адкуль пераехаў у Маскву. Аб кім ідзе гутарка? Для каго ен надрукаваў “Буквар языка славенскага”? Якую літаратурную спадчыну ен пакінуў пасля сябе? Чым яшчэ вядомы гэты чалавек?
  4. Якія магнаты і дзе мелі свае радавыя гнезды на беларускай зямлі? Які унесак у развіцце беларускай культуры быў зроблены імі?
  5. Беларус па паходжанні, ен пражыў багатае на шматлікія прыгоды жыццё. Яго імем названы невядомыя раней віды насякомых, апісаныя ім. Ён выдаў сваю працу – першую такога зместу ў Расіі, дзе яго сааўтарам выступіў Татібана Каюса. Праца гэтая была адзначана медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Назавіце імя аўтара і назву працы.
  6. На дзяржаўным гербе БССР 1924 года быў надпіс, выкананы на чатырох мовах. На якіх мовах і якога зместу быў гэты надпіс? Чаму менавіта на гэтых мовах?
  7. У 1595 годзе на гэтым месцы адбыўся бой паміж войскам ВКЛ і казацка-сялянскім атрадам пад кіраўніцтвам С. Налівайкі. У ліпені 1941 года – жорсткія баі паміж савецкімі воінамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1979 годзе над гэтым месцы, паводле завяшчання, быў развеяны прах К. Сіманава. Аб якім месцы ідзе гаворка?
  8. Назавіце прозвішчы: дзеяча беларускай культуры XIX ст., які працаваў у Парыжскай оперы, і мастака, выхадца з Беларусі, які быў ушанаваны найвышэйшай узнагародай Францы i – ордэнам Ганаровага Лег i ёну.
  9. У 1970 годзе ў Ароў-парку гарадка Манро, што неападалёк ад Нью-Йорка, паставілі адразу чатыры бюсты. Тут увекавечаны класікі амерыканскай літаратуры, украінскі Тарас Шаўчэнка, рускі Аляксандр Пушкін, а таксама і дзеяч беларускай культуры, бюст якога з'явіўся дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША. Каму з беларусаў прысвечаны гэты бюст?
  10. У Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры БССР быў пастаўлены балет на музыку беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Крытыка прызнала яго адным з найбольш сімфанічных, напоўненых яскравымі вобрзамі, дынамічнай музычнай драмутргіяй. Пры стварэнні балета было выкарыстана каля 15 народных тэм, але ўзятыя яны былі не з беларускага фальклору, а з бельгійскага і фламандскага. Назавіце гэты балет, калі ен быў пастаўлены?
  11. Ці ведаеце вы гарады-пабрацімы Мінска і іншых беларускіх гарадоў? Якія месцы ў Беларусі нагадваюць пра адносіны паміж гэтымі гарадамі?
  12. Па ўсім свеце існуюць помнікі знакамітым беларускім дзеячам. Назвіце, калі ласка, гэтых дзеячаў , а таксама краіны (магчыма – і гарады), дзе ім устаноўлены помнікі.
  13. У гісторыі мультыкультурнага ўзаемадзеяння Беларусі з Эўропай значную ролю адыграла Чэхія. Якія гістарычныя падзеі і імёны звязваюць гісторыі гэтых краін?

 

Дзякуй за ўдзел у гульні . Кал і ласка, падпішыце ваш варыянт выкананага задання.

Адзначце:

-назву вашай каманды

-імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў каманды

-імёны педагогаў і другіх сяброў і дарослых, што вам дапамаглі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было паспяховым і мы здолеем яго прадоўжыць.

Аргкамітэт нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь ”

17 лістапада 2004 года

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.