НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



...назад

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ДА КАМАНД

Восень 2004 - 17.11.2004

 

 

6-я класы

Калі ласка, прапануйце свае варыянты адказаў на наступныя пытанні. Пазначце крыніцы інфармацыі і зрабіце каментарыі - абгрунтаванне Вашых адказаў:

 

1. Пра якія беларускія гарады ідзе гаворка ў сусветна вядомым творы “Слова пра паход Ігаравы”?

 

2. Герб Вял i кага Княства Л i тоўскага атрымаў назву “Пагоня”. Калі і чаму? Аб чым сведчыць гэтая назва?

 

3. Вялікую ролю ў гісторыі Беларусі і Швецыі адыгралі іх першыя асветніцы і нябесныя апякункі. У Швецыі гэта святая Брыгіта. Хто была першая асветніца і апякунка Беларусі? Чаму сення яе так велічаюць?

 

4. У нашы дні беларусы, таксама як і суседнія народы, летам адзначаюць свята яднання з прыродай, звязаннае з культам Сонца. Што гэта за свята? Чым яно адрозніваецца ад другіх? Як называецца ў народаў, што жывуць побач з беларусамі?

 

5. Як i выраб беларускага майстра Х II ст. увайшоў у скарбонку шэдэўраў беларускага ювелірнага мастацтва? Чаму? Як прозв i шча гэтага майстра?

 

6. Які беларускі асветнік быў настаўнікам аднаго з будучых расійскіх імператараў, для якога ен у 1679 годзе надрукаваў «Буквар языка славенскага»? Чым яшчэ знакаміты гэты чалавек? Якое яго поўнае імя?

 

7. Як называўся традыцыйны лялечны тэатр на Беларусі? Ад якога слова паходзіць яго назва? Спектаклі на якія сюжэты разыгрываліся ў ім?

 

8. Статуты Вялікага Княства Літоўскага сталі узорам феадальнага эўрапейскага права. Калі яны былі створаны? На якой мове? Чым адрозніваліся ад тагачаснага эўрапейскага заканадаўства іншых краін?

 

9. Ці вядомы вам знакам i тыя беларускіх роды, як i я маюць асабісты унесак у развіцце эўрапейскай культуры на Беларусі?

 

10. Якія вырабы беларускіх майстроў Х VIII стагоддзя прынеслі сусветную славу гораду, у якім яны вырабляліся? Чым гэтыя вырабы адрозн i вал i ся ад падобных вырабаў i ншых краін?

 

11. Гэты чалавек – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы i Злучаных Штатаў Амерык i . Хто ён? Дзе нарадз i уся? Чым вызначыўся? Дзе яму пастаўлены помн i к i ?

 

12. Якія мовы з'яўляліся дзяржаўнымі ў БССР у 20-х гадах мінулага стагоддзя? Чаму?

 

13. У Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры БССР на музыку беларускага кампазітара Яўгена Глебава быў пастаўлены балет “Тыль Уленшпігель”. З якога фальклору были выкарастаны 15 народных тэм у музыцы да гэтага балету?

 

14. Хто з вядомых мастакоў, ураджэнцаў Беларусі, быў узнагароджаны найвышэйшым ордэнам Францы i – ордэнам Ганаровага Лег i ёна? Калі і за што?

 

15. У адным са сквераў сталіцы Беларусі есць гадзіннік, які паказвае час аднаго з японскіх гарадоў. Як называецца гэты горад? Дзе ў Мінску знаходзіцца гэты сквер і чаму там пастаўлены такі гадзіннік?

 

16. Ці ведаеце вы нашых славутых землякоў, якія пакінулі свой унесак у жыцці іншых народаў? Якіх? Дзякуючы якім справам яны сталі вядомыя?

 

Дзякуй за ўдзел у гульні . Кал і ласка, падпішыце ваш варыянт выкананага задання.

Адзначце:

-назву вашай каманды

-імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў каманды

-імёны педагогаў і другіх сяброў і дарослых, што вам дапамаглі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было паспяховым і мы здолеем яго прадоўжыць.

Аргкамітэт нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь ”

17 лістапада 2004 года

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.