НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



...назад

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ДА КАМАНД

Восень 2004 - 17.11.2004

 

 

5-я класы

У табліцы адзначце правільныя варыянты адказаў на пытанні. Пры жаданні у асобным слупку:

а) адзначце свае крыніцы інфармацыі; б) зрабіце свае каментарыі — абгрунтаванне выбару. У пытаннях , як ія не маюць варыянтаў адказаў, прапануйце свой адказ:

 

1. Пра якія беларускія гарады ідзе гаворка ў сусветна вядомым творы “Слова пра паход І гаравы”?

а) Полацк

б) Мінск

в) Тураў

г) Навагрудак

 

2. Якую назву атрыма ў герб Вялiкага К няства Лiтоўскага ? Чаму ?

а) “Мацер Божая”

б) “Вершнік з мячом”

в) “Мядзведзь”

г) “Пагоня”

 

3. Вялікую ролю ў гісторыі Беларусі і Швецыі адыгралі іх першыя асветніцы і нябесныя апякункі. У Швецыі гэта святая Брыгіта. Хто была першая асветніца і апякунка Беларусі? Чаму сення яе так велічаюць?

 

4. У нашы дні беларусы, таксама як і суседнія народы, летам адзначаюць свята яднання з прыродай, звязаннае з культам Сонца. Што гэта за свята?

а) Каляды

б) Дажынкі

в) Купалле

г) Масленіца

 

5 . Як i выраб беларускага майстра Х II ст. увайшоў у скарбонку шэдэўраў беларускага ювелірнага мастацтва? Як прозв i шча гэтага майстра?

 

6. Які беларускі асветнік быў настаўнікам аднаго з будучых расійскіх імператараў, для якога ен у 1679 годзе надрукаваў «Буквар языка славенскага»?

а) Васілій Цяпінскі

б) Кірыла Тураўскі

в) Сямяон Полацкі

г) Сымон Будны

 

7. Як называўся традыцыйны лялечны тэатр на Беларусі? Спектаклі на якія сюжэты разыгрываліся ў ім?

 

8. Статуты Вялікага Княства Літоўскага сталі узорам феадальнага эўрапейскага права. Калі яны былі створаны? На якой мове? Чым адрозніваліся ад тагачаснага эўрапейскага заканадаўства іншых краін?

 

9. Ці вядомы вам знакамiтыя беларускіх роды, якiя маюць асабісты унесак у развіцце эўрапейскай культуры на Беларусі?

 

10. Якія вырабы беларускіх майстроў Х VIII стагоддзя прынеслі сусветную славу гораду, у якім яны вырабляліся?

а) Гомельскія гузікі

б) Пінскія лялькі

в) Радашковіцкая кафля

г) Слуцкія паясы

 

11. Гэты чалавек – нацыянальны герой Беларусі , Польшчы i Злучаных Штата ў Амерык i . Хто ён?

а) Тадэуш Касцюшка

б) Игнац і й Дамейка

в) Адам Міцкевіч

г) Кастусь Каліноўскі

 

12. Якія мовы з'яўляліся дзяржаўнымі ў БССР у 20-х гадах мінулага стагоддзя?

а) Беларуская

б) Польская

в) Руская

г) Яўрэйская

 

13. У Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры БССР на музыку беларускага кампазітара Яўгена Глебава быў пастаўлены балет “Тыль Уленшпігель”. З якога фальклору были выкарастаны 15 народных тэм у музыцы да гэтага балету?

а) шатландскага

б) бельгійскага

в) беларускага

г) фламандскага

 

14. Хто з вядомых мастакоў, ураджэнцаў Беларусі, быў узнагароджаны найвышэйшым ордэнам Францы i – ордэнам Ганаровага Легiёна?

а) Валенцій Ваньковіч

б) Марк Шагал

в) Міхаіл Савіцкі

г) Казімір Малевіч

 

15. У адным са сквераў сталіцы Беларусі есць гадзіннік, які паказвае час аднаго з японскіх гарадоў. Як называецца гэты горад? Дзе ў Мінску знаходзіцца гэты сквер і чаму там пастаўлены такі гадзіннік?

а) Сэндай

б) Токіо

в) Х і р а с і ма

г) Бангалор

 

16. Ці ведаеце вы нашых славутых землякоў, якія пакінулі свой унесак у жыцці іншых народаў?

 

Дзякуй за ўдзел у гульні . Кал і ласка, падпішыце ваш варыянт выкананага задання.

Адзначце:

-назву вашай каманды

-імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў каманды

-імёны педагогаў і другіх сяброў і дарослых, што вам дапамаглі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было паспяховым і мы здолеем яго прадоўжыць.

Аргкамітэт нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь ”

17 лістапада 2004 года

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.