НАША БЕЛАРУСЬ ©® OUR BELARUS

 

Інтэрнэт-гульня "НАША БЕЛАРУСЬ"

-------------------------------------------------

[PYC] [БЕЛ] [ENG]

 



...назад

ЗАДАННІ ГУЛЬНІ ДА КАМАНД

Восень 2004 - 17.11.2004

 

 

10-11я класы

Выкарыстоўваючы любыя даступныя вам крыніцы інфармацыі і методыкі правядзення міні-даследванняў, прапануйце свае варыянты адказаў на наступныя пытанні, звязаныя з развіццём міжкультурных зносін на беларускіх землях. Калі ласка, пазначце выкарыстаныя вамі крыніцы інфармацыі (у тым ліку - ў інтэрнэце).

 

 

  1. У развіццё беларускай, расейскай і іншых славянскіх культур асобы уклад унеслі беларускія асветнікі. Каго з іх вы ведаеце?
  2. Ці вядомы вам факты, якія сведчаць пра ўзаемадзеянне беларускай і эўрапейскай культур? Якія гэта факты?
  3. У які гістарычны перыяд беларуская культура і палітыка найбольш моцна ўплывалі на развіцце эўрапейскай культуры? З якімі фактамі і імёнамі звязаны гэтыя працэсы? (Сцверджанне трэба абгрунтавацць)
  4. Віленскі універсітэт – першы універсітэт ВКЛ. Якія яго выпускнікі зрабілі значны ўнесак у развіццё беларускай, літоўскай, польскай і іншых культур?
  5. Якіх вядомых дзеячоў культуры і палітыцы лічаць часткай сваей нацыянальнай спадчыны беларусы, палякі і літоўцы разам? За якія дасягненні? Чаму так адбылося?
  6. У якім дакуменце і калі ў БССР была зафіксавана раўнапраўнасць моў асноўных народаў, якія насялялі тэрыторыю краіны? Што гэта за мовы? Якія вы ведаеце доказы гэтага факта?
  7. Якую(ія) з'яву(ы), факт(ы) ці падзею(і) на беларускіх землях вы лічыце найбольш значнай(ымі) для разумення сутнасці мультыкультурнай i м i жкультурнай узаемадзейнасц i народаў, як i я жывуць на Беларус i , як пам i ж сабой, гэтак i з i ншым i народам i i культурам i (у тым лiку – з суседзямi).

 

Дзякуй за ўдзел у гульні . Кал і ласка, падпішыце ваш варыянт выкананага задання.

Адзначце:

-назву вашай каманды

-імёны, клас і ўзрост усіх удзельнікаў каманды

-імёны педагогаў і другіх сяброў і дарослых, што вам дапамаглі.

Спадзяемся, што наша супрацоўніцтва было паспяховым і мы здолеем яго прадоўжыць.

Аргкамітэт нацыянальнай Інтэрнэт-гульні “НАША Беларусь ”

17 лістапада 2004 года

 

 

© iEARN-Belarus. National coordinator - Ludmila Dementieva. 2004. design: Dzmitry Savelau.