Интернет-игра «НАША Беларусь» / “ OUR Belarus ” Internet - Game
ИГРОВЫЕ ЗАДАНИЯ КОМАНДАМ и ОТВЕТЫ
7-8-9е классы
Ответы на Интернет-игру “Наша Беларусь” от 17.11 2004г.
1. Каго з беларускіх асветнікаў лічаць аўтарам сусветна вядомага твора “Слова пра паход Ігаравы”? Пра якія беларускія гарады там ідзе гаворка?У якім кантэксту?
Когда думаешь о «Слове о полку Игореве» – всегда волнуешься. Пред нами памятник необыкновенный, своеобразное художественное чудо. Братство наших трех восточнославянских народов – русских, украинцев и белорусов – как бы символизируется «Словом».
Д. С. Лихачев. «Слово о полку Игореве»: вступительная статья. – В кн. Слово о полку Игореве: Сборник. – Л.: Советский писатель, 1990
Амаль ужо два стагоддзя свету вядома паэма “Слова пра паход Ігаравы” , але да сягодняшняга дня аўтарства яе гістарычнай навукай так і не вырашана.
Частка гісторыкаў (С.К. Шамбінага, сучасныя беларускія гісторыкі) на падставе выяўлення аналогіі літаратурных прыёмаў “Слова…” сцвярджаюць аб аўтарстве К i рылы Тураўскага. Гэта магчыма, бо: а) ён жыў у 12 стагоддзі, б)нарадзіўся і жыў у Тураве (Тураўское княства займала ў той час прамежкавае геаграфічнае становішча адносна паўднёвых, паўночных, усходніх і заходніх зямель тагачаснай Русі), в) літаратурныя прыёмы аўтара “Слова..” супадаюць з творчымі прыёмамі Тураўскага. Акрамя гэтага Тураўскі паходзіў з заможнай сям'і, што дало яму магчымасць атрымаць добрую адукацыю (ён быў у родным горадзе епіскапам).
Аднак частка гісторыкаў гэты вывад лічаць недаказаным (акадэмік Д.С Ліхачоў) і прыходзяць да вываду аб калектыўным аўтарстве “Слова..”. У выніку (у залежнасці ад паходжання даследчыка) аўтарам паэмы сцвярджаліся: чарнігавец, галічанін, наўгародзец, кіеўлянін. Напрыклад, толькі акадземік Б.А.Рыбакоў выявіў некалькі летапісцаў, якія працавалі ў той час, калі пісалася паэма. Гэта Полікарп, Кузьмішче Кіянін, Пётр Боріславовіч, ігумен Выдубіцкага манастыра Моісей. Адметны таксама і такі факт, што аўтар вельмі дакладны ў апісанні дэталей ваеннай справы—значыць ён можа быць сведкай і ўдзельнікам пахода 1185г.. Аўтар выкарыстоўвае язычніцкую сімволіку, традыцыйныя народныя вобразы сіл прыроды—значыць ён можа быць спявак з народа, гусляр або скамарох…
“Трудная аповесць” пра князя Ігара створаная высокадумным чалавекам, несумненна блізкім да найвышэйшых сфераў тагачаснага грамадства, які тым не менш застаецца носьбітам народнага, яшчэ дахрысціянскага светаўспрымання (У.Арлоў, Г.Сагановіч).
У “ Слове пра паход Ігаравы”, напісаным у 1185 годзе , ідзе гаворка аб Менску (Бітва на Нямізе 1067г.), Полацку (княжэнне Брачыслава, Усяслава), Гародні, Браславе (славянізацыя балтаў), Суражы:
СУРАЖ (с 1957г-гар.пас. Янавiчы) ...На вершал і не загадвае ў слухацца Зямл і незнаёмай, як наракае, Волзе, і Памор'ю. і Пасулю, і Суражу, і Корсуню... *** МІНСК (Няміга) : Паспытаў тры разы ён удачы, адчын і ў вароты Ноўгарада, Разб і ў славу Яраславу, Скокнуў ваўком хутка Да Ням і г і з Дудутак. (Маюццы на ў вазе Дудутк і , як і я знаходзяцца каля Но ў гарада.) На Ням і зе галовы сцелюць снапам і , харалужным і малоцяць цапам і , жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела. Ням і г і крывавыя бераг і не збожжам был і засеяны зноў- засеяны косьцьм і руск і х сыноў. *** ПОЛАЦК Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана ўзваны ў святое Саф іі ... *** БРАЧЫСЛАЎ(Браслаў) Брачыслаў-назван па і мен і князя Брачыслава Не было тут брата Брачыслава, нЁ другога-Усевалада.
http://eduworld.ru/referats/x15/x70642.html
2. Класічным узорам якога заканадаўства стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г.? З імем каго звязваюць аўтарства гэтага Статута? Чым ён адрозніваецца ад другіх прававых узораў феадальнай Эўропы?
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г з'яўляецца ўзорам заканадаўства феадальнай “шляхецкай” дзяржавы “манархіі-рэспублікі” эпохі Адраджэння. Яго аўтарства звязваюць з імёнамі канцлера А.Валовіча і, у першую чаргу, падканцлера Льва Сапегі, які ўзначаліваў сеймавую каміссію па падрыхтоўке трэцяга Статута. Ён не толькі быў рэдактарам тэкста, але і фундатарам выдання Статута ў віленскай тыпаграфіі Л. і К. Мамонічаў.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г адрозніваецца ад іншых прававых актаў Эўропы выкарыстаннем нацыянальнай старабеларускай мовы замест лацінкі, што рабіла яго зразумелым для большасці жыхароў краіны, і зместам: перавага закона над інтарэсамі асобы;
падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;
роўнасцю магнатаў і шляхты; “шляхецкай” дэмакратыей;
заканадаўча замацніў ідэю рэлігійнай талерантнасці ( падтрымкі ўсіх жыхароў краіны незалежна ад іх веравыдання); пракламаваў прынцып адчыненасці межаў ( кожны вольны чалавек мае права выехаць за мяжу, калі гэта робіцца не ў блага дзяржаве);
у крымінальнае права была ўведзена прэзумпцыя нявіннасці ( чалавек ня лічыцца злодзеем, пакуль яго віна не даказана судом);
палядоўна і рашуча абаранялася прырода, каштоўныя звяры і птушкі.
Статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў.
У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага права, чаго ў той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Некаторыя дзяржаўна-прававые ідэі, замацаваныя ў Статуце, папарэджвалі, нават, свой час.
Статут дзейнічаў 252 гады і быў адменены толькі ў 1840г. пры Мікалае І.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г значна паўплываў на законатворчасць суседніх народаў: яго выкарыстоўвалі пры кадыфікаванні прускага права; ён быў крыніцай права ў Польшчы й Украіне; выкарыстоўваўся ў судах Латвіі й Эстоніі; шматлікія пункты яго перайшлі ў расейскае “Соборное уложение”. І праз два стагоддзі пасля прыняцця асноўныя яго палажэнні па ранейшаму ўлікоўваліся ў еўрапейскім зводзе юрыдычных актаў.
http://sgmu.newmail.ru/sapega ogin_slonim.htm
3.Гэты чалавек нарадзіўся ў Полацку, пачаў спасціжэнне навук у брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй выправіўся у найвядомейшую ўстанову—Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе Полацку адкуль пераехаў у Маскву. Аб кім ідзе гутарка? Для каго ён надрукаваў “Буквар языка славенскага”? Якую літаратурную спадчыну ён пакінуў пасля сябе? Чым яшчэ вядомы гэты чалавек?
Гэты чалавек Сімяон Полацкі (сапр. Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 - 25.8.1680 ).
Беларускі і рускі пісьманнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч. Паходзіў. Як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя. У архіўных “роспісах двароў-палачан” род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі і Цяпінскімі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У пач. 1640-х гадоў – студэнт Кіева-Магілянскай школы. Каля 1656г. вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства і настаўнічаў у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры.
Пасля пераезда ў 1664г. у Маскву Сімяон Полацкі стварыў пры адным з маскоўскіх манастыроў лацінскую школу для подрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа—асабістай канцылярыі цара. Таксама ён быў настаўнікам дзяцей цара Аляксея Міхайлавіча, сярод якіх быў і ПётрІ. Менавіта для яго ў 1679г. С.Полацкі надрукаваў “Буквар языка славенскага”. Разам з вучоным візантыйцам Паісіем Лігарыдам С.Полацкі стаў дарадцам цара па царкоўных справах, перекладчыкам і рэдектарам. Ён прыняў удзел і ў напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацінская акадэмія.
Але за гэтымі справамі ён не забываў пра сваё наканаванне—літаратурную творчасць. Ім быў выдадзены вершаваны пераклад “Псалтыра”. Пісаліся вершы на рускай і старажытнабеларускай мовах (оды, гімны, казанні, панегерыкі, загадкі, эпітафіі, плачы і інш.). Свае творы Сімяон прысвячаў рэлігійным святам, розным падзеям. Творчасць С.Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей, патрыятызмам. Так, у элегіі “Пралог да прападобнай маці Ефрасінні” паэт услаўляе заслугі ўнучкі Усяслава Чарадзея, разважае аб гістарычным лёсе сваёй Айчыны. Зборнік вершаў “Ветраград мнагацветны” (у перакладзе на сучасную мову—“Сад шматколерны”) на той час служйў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмалогіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы. Адначасова ў 1678г. ён падрыхтаваў другі вялікі зборнік вершаў “Рыфмалагіён, або вершаслоў”, які складаўся переважна з хвалебных эпіграм, панегерыкаў і элегічных плачаў, напісаных “на выпадак”.
С.Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра (1672г.). Ён з' яўляецца аўтарам двух п ' ес—“Камедыя-прытча пра блуднага сына” і трагедыі “Пра Навухаданосара цара…”. У іх ён імкнуўся асуяасніць евангельскія творы, наблізіць іх да рэальных падзей тагачаснага жыцця. Так, гісторыя пакут і раскаяння блуднага сына выкарыстоўвалася з выхаваўчай мэтай: маладое пакаленне, пакорлівае і паслухмянае, павінна паважна ставіцца да старэйшых, імкнуцца да пераемнасці традыцый, да стварэння сацыяльнай гармоніі ў грамадстве.
Літаратурная спадчына С.Полацкага адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай паэзіі і драматургіі, развіцці іх жанраў і пашырэнні тэматычнай разнастайнасці.
4. Якія магнаты мелі свае радавыя гнёзды на беларускай зямлі? Які ўнёсак у развіццё беларускай культуры быў зроблены імі?
На Беларусі мелі свае радавыя гнёзды такія магнацкія роды, як: Друцкія, Астрожскія, Адынцевічы, Горскія, Сакалінскія, Пріхабскія, Толочінскія, Радзівілы, Сапегі, Агінскія і інш.
Вялікую ролю ў развіцё беларускай культуры ўнёс род Радзівілаў (цэнтр—Нясвіжскі замак). Так, пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1550-1570гг. дзейнічала ў Нясвіжы друкарня, дзе было выдадзена на розных мовах больш яа 40 выданняў. Наогул, замак у Нясвіжы быў цэнтрам збору культурных каштоўнасцей і сёння з'яўляецца музеем. У 2-ой палове 18ст. у Карэлічах працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў. Род меў вельмі таленавіты прыгонны тэатр.
Цэнтрамі культурнага жыцця у розныя часы з'яўляліся таксама і замкі Сапегаў, Тызенгаўзаў, Храптовічаў, Тышкевічаў, Агінскіх ( Сужаны, Слонім, Гародня, Залессе, Шчорсы).

Міхал Клеафас Агінскі —аўтар знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”. Яму прыпісваецца аўтарства музыкі песні “Яшчэ Польшча не загінула”, якая стала польскім нацыянальным гімнам. Галоўнае ў творчай спадчыне Агінскага—фартэпіянныя п'есы, паланезы, мазуркі, маршы, вальсы і рамансы. Ён аўтар музыкі і лібрэта оперы “Зеліда з Валькур, або Банапарт у Каіры”, трактата “Лісты пра музыку” (1828г.). У 1826-1827гг. у Парыжы выдадзены 4-томныя “Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788г. па 1815г.”

Леў Сапега быў вядомым асветнікам і меценатам, дапамагаў многім пісменнікам і мастакам. Ён арганізаваў перапіс некалькіх соцен тамоў Літоўскай Метрікі—архіва нашай дзяржавы.
Тызенгаўз вядомы тым, што арганізаваў батанічны парк у Гародні.
http://asoby.iatp.by/
http://encycl.yandex.ru/
http://www.rubricon.com/partner.asp?aid={7601FD0E-8490-4472-AD63-7197E3426B04}&ext=0
5. Беларус па паходжанні, ён пражыў багатае на шматлікія прыгоды жыццё. Яго імем названы невядомыя раней віды насякомых, апісаныя ім. Ён выдаў сваю працу—першую такога зместу ў Расіі, дзе яго сааўтарам выступіў Татібана Каюса. Праца гэтая была адзначана медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Назавіце імя аўтара і назву працы.
Іосіф Гашкевіч ( 1814 - 5.10.1872) — сын спачатку ўніяцкага, а потым праваслаўнага святара з Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 20-ці гадовым узросце Іосіф паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У час вучобы займаўся падрыхтоўкай да выдання першага перакладу старазапаветных кніг з габрэйскай мовы на рускую. Пасля заканчэння акадэміі І.Гашкевіч меў званнемагістра багаслоўя, але святарскага сану не прыняў. Аднак і далей, нягледзячы на кар'еру вучонага і дыпламата, заставаўся верным сынам Царквы. Гэта праявілася ў час яго дзейнасці ў складзе Рускай духоўнай місіі ў Кітаі і консульства ў Японіі.
І.Гашкевіч даследаваў культуру Кітая, вывучаў Кітая, вывучаў кітайскую, карэйскую і японскую мовы. Адначасова займаўся пытаннямі астраноміі і мінералогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце “Палада” дыпламатычную місію Я.В.Пуцяціна ў Японію (1852-1855гг.). З яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855г. Па дарозе з Японіі ён быў захоплены ў палон англічанамі ( зпрычыны Крымскай вайны 1853-1856гг.), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. У 1856г. вярнуўся ў Расію.
У 1858-1865гг. І.Гашкевіч— першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда ( Токіо). У час місіі І.Гашкевіча ў Японіі дзейнічаў закон аб забароне распаўсюджвання хрысциянства. Вінаватым у парушэнні яго паграджала смяротнае пакаранне. Але І..Гашкевіч дабіўся ад губернатара Хакадатэ прадастаўлення консульству вялікага зямельнага надзела, дзе пабудаваў не толькі вялікі дом, шпіталь на 200 ложкаў , але і царкву.
У 1865г. ён з сям ' ён вярнуўся на радзіму. У 1867г.—выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
Шматлікія калекцыі флоры і фаўны Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, ён перадаў заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі “Японска-рускі слоўнік” (1857г. разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Імем І.Гашкевіча названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, а таксама заліў у Паўночнай Карэі ( па-карэйску Чосанман).
6.На дзяржаўным гербе БССР 1924г. быў надпіс, выкананы на чатырох мовах. На якіх мовах і якога зместу быў гэты надпіс? Чаму менавіта на гэтых мовах?
Надпіс быў зроблены на 4-х мовах: беларускай, рускай, польскай і яўрэйска, бо ў 1921г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўсе яны былі прызнаны ў якасці дзяржаўных.
Афіцыйны акт, падпісаны Радай Народных Міністраў 25 сакавіка 1921г., меў 7 пунктаў, якія аб'яўлялі: “…языки имеют равные права. Все государственные бумаги, деньги и марки печатаются на четырёх языках…”. Беларуская мова была прызнана дзяржаўнай, бо большасць насельніцтва складалі беларусы. Польская і руская мовы—таму, што на гэтай тэрыторыі пражывала іх дастатковая колькасць, акрамя гэтага рускія складалі, ў большасці, гарацкое насельніцтва і партыйна-чыноўніцкі аппарат. Яўрэйская мова—таму, што меньш за чвэрць насельніцтва складалі яўрэі, бо тэрыторыя Беларусі знаходзілася ў рысах яўрэйскай аселасці яшчэ з царскіх часоў.
Такім чынам, прыняццем гэтага дакумента быў узаконены факт шматнацыянальнага і шматканфессійнага складу краіны. Пры гэтым БНР з'явілася першай дзяржавай, у якой яўрэі прызнаваліся дзяржаўнай нацыяй.

7. У 1595г. на гэтым месцы адбыўся бой паміж войскамі ВКЛ і казацка-сялянскім атрадам пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. У ліпені 1941г.—жорсткія баі паміж савецкімі воінамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1979г. над гэтым месцам, паводле завяшчання быў развеяны прах К.Сіманава. Аб якім месцы ідзе гаворка?
На Буйніцкім полі пад Магілёвам у 1595г. адбылася бітва паміж шляхецкім апалчэннем ВКЛ і казацка-сялянскім атрадамі пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. У ліпені 1941г.—жорсткія баі паміж савецкімі воінамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у якой прымаў удзел К.Сіманаў. Магілёў стаў горадам, дзе гітлераўцы ўпершыню сустрэлі арганізаваную абарону і наступленне фашысцкай арміі было на некаторы час затрымана. У 1979г. над гэтым месцам, паводле завяшчання быў развеяны прах К.Сіманава .
8.Назавіце прозвішчы: дзеяча бел. культуры ХІХ ст., які працаваў у Парыжскай оперы, і мастака, выхадца з Беларусі, які быў ушанаваны найвышэйшай узнагародай Францыі—ордэнам Ганаровага Легіёну.
Напалеон Арда —кампазітар, піяніст, педагог, пісменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю. Нарадзіўся ў вёске Варацэвічы Пінскага павета. У 1823г. скончыў Свіслачскую гімназію, а пазней—Віленскі ўніверсітэт. З 1833г. знаходзіўся ў Парыжы, дзе удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна. У 1838г. выдаў “Альбом твораў польскіх кампазітараў”, даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланезы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Ф.Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга. у сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1856г. вярнуўся на радзіму, жыў у Вацэвічах, у Гродне да 1863г., потым перабраўся на Валынь, дзе працаваў хатнім настаўнікам. У 1873г. Н.Арда стварыў і выдаў “Граматыку музыкі”, якая была высока ацэнена сучаснікамі.
Працаваў у Парыжскай оперы і другі наш зямляк Станіслаў Манюшка (опера “Галька”).
У 1921г. урад Францыі ўзнагародзіў ордэнам Ганаровага Легіёну Фердынанда Рушчыца ( родам з пад Валожына з м.Багданава). Ён быў вядомы ў Еўропе, як жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і грамадскі дзеяч. Яго з гонарам называюць сваім сынам Літва і Польшча. Яго творы экспаніруюцца ў лепшых галерэях Еўропы і Амерыкі, з'яўляюцца гонарам прыватных калекацый. І толькі на той самай зямлі, якая ўзрасціла вялікага майстра, якой ён быў адданы да канца свайго жыцця, імя яго было забыта. Нягледзячы на тое, што ў Еўропе аб Ф.Рушчыце гавораць, як аб польскім мастаку, гэта далёка ад ісціны. Вядома, што на прыканцы свайго жыцця ён уважліва вывучаў сваё генеалагічнае дрэва і заўсёды падкрэсліваў свае беларускія карані.
У 1898г. Ф.Рушчыц пачаў працу над адным са сваіх першых знакамітых палотнаў—“Зямля”, якое захоўваецца сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Варшаве. Гэта палатно вельмі часта сустракаецца ў іллюстрацыях да падручнікаў і ў энцыклапедыях. У 1902г. ён піша яшчэ адно палатно—“Эмігранты”, якое знаходзіцца ў Літоўскім мастацкім музеі. У 1907г. па запрашэнню рады Кракаўскай мастацкай акадэміі ён пераязджае ў Кракаў, дзе пачынае сваю дзейнасць па адраджэнню Кракаўскага ўніверсітэта.Разам з гэтым, ён займае пост намесніка камітэта па ахове помнікаў гісторыі, што дазваляла яму вывучаць замкі ў Крэва, Міры, Лідзе, Гродна. У 1921-1923гг. Ф.Рушчыц ставіць тэатральныя спектаклі па сваім сцэнарыям—яскравыя відовішчы з удзелам студэнтаў універсітыта, якімі пазней пачалі адкрывацца штогоднія студзенцкія балі.
У 1921г. як прадстаўнік польскіх мастакоў ён разам з Э.Віцігам робіць экспазіцыю ў Grand Palais першай афіцыйнай выставы польскага мастацтва ў Парыжы. Менавіта тады майстра і быў ўзнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёну.
Праз 50 год пасля смерці мастака на польскай мове дыў выданы яго “Дзённік”, дзе ёсць такія словы: “Ня гледзячы на ўсе спакусы, можна застацца адданым сваёй Бацькаўшчыне… Бачым і захапляемся прыгажосцю іншых краін, выказваем ім пашану… Але, аднак, любім толькі свой, адчуваем, што ён нам, а мы яму належым.”
Марк Шагал —мастак з Віцебска, з пачатку ХХст. Жыў у Парыжы, таксама быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёну.
9. У 1970г. ў Ароў-парку гарадка Манро, што непадалёк ад Нью-Йорка, паставілі адразу 4 бюсты. Тут увекавечаны класікі амерыканскай літаратуры, украінскі Тарас Шаўчэнка, рускі Аляксандр Пушкін, а таксама і дзеяч беларускай культуры, бюст якога з'явіўся дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША. Каму з беларусаў пастаўлены гэты бюст?
Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША на амерыканскім кантыненце з'явіўся бюст Янкі Купалы. У 1970г. ў Ароў-парку гарадка Манро, што непадалёк ад Нью-Йорка, паставілі адразу 4 бюсты: класікам амерыканскай літаратуры, украінскаму Тарасу Шаўчэнку, рускаму Аляксандру Пушкіну і беларусу Я.Купалу.Гэта быў сімвалічны жэст яднання чатырох народаў.
10. У Дзяржаўным Акадэмічным Вялікім Тэатры БССР быў пастаўлены балет на музыку бел. кампазітара Яўгена Глебава. Крытыка прызнала яго адным з найбольш сімфанічных, напоўненных яскравымі вобразамі, дынамічнай музычнай драматургіяй.Пры стварэнні балета было выкарыстана каля 15 народных тэм, але ўзятыя яны былі не з бел. фальклору, а з бельгійскага і фламандскага. Назавіце гэты балет, калі ён быў пастаўлены?
Новы балет Я.Глебава “Легенда аб Уленшпігелю” (лібрэта А.Дадзішкіліяні па матывам твора Шарля дэ Кастэра “Прыгоды Ціля Уленшпігеля”) быў пастаўлены ў Вялікім тэатры БССР у 1974г. Падзеі рамана разгортваюцца ў Х V І в.,але нягледзячы на гэта, кампазітару ўдалося “перакінуць мост” паміж мінулым і сучасным. Балет быў пастаўлены ў Мінску, Львове, Чалябінску, Ленінградзе. Менавіта “Ціль Уленшпігель” Глебава стаў першым беларускім балетам, пастаноўка якога была здзейснена і за мяжой (Хельсінкі).
Праз 4 гады да музыкі Я.Глебава звярнуўся В.Елізар'еў, які ажыццявіў пастаноўку разам з Я.Лісікам.
Галоўныя партыі “Ціля Уленшпігеля” танцавалі нар. Артысты Беларусі Ю.Траян, У.Іваноў, Л. Бржозоўская, Т.Яршова. У новым спектаклі партыю Ціля выконваюць маладыя танцоры А.Краўчанка і Д.Клімук. Партыю Неле рыхтуюць О.Гайко, К.Борчэнка, Л.Кудраўцава, М.Вежнавец. Музычны рукавадзіцель пастаноўкі—дырыжор В.Чернухо.
11.Ці ведаеце вы гарады-пабрацімы Мінска і іншых беларускіх гарадоў? Якія месцы ў Беларусі нагадваюць пра адносіны паміж гэтымі гарадамі?
З 1972г. пабрацімамі Мінска з'яўляюцца 12 гарадоў.
Сярод іх японскі горад Сэндай . У 2002г. у скверы імя горада-пабраціма, які знаходзіцца каля Музычнага тэатра, быў ўстаноўлены гадзіннік, які падаравалі японцы Мінску. Ён паказвае сэндайскі час.
Яшчэ адным пабрацімам Мінска з'яўляецца г. Наццінгем (Велікабрытанія). Наццінгем быў першым замежным горадам, з якім Мінск устанавіў такія сувязі. Паміж гэтымі гарадамі праводзіліся нават футбольныя матчы (у Наццінгеме з удзелам мінскага “Дынама”), а такасама спаборніцтвы, у якіх прымалі ўдзел хакейная каманда “Юнасць” з Мінска і “Троуджанс” з Наццінгема, мацнейшыя плаўцы Беларускай сталіцы і клуба “Рэдфард” з гэтага англіскага горада. Наццінгем адным з першых адгукнуўся на чарнобыльскую трагедзію. З гэтага горада ў беларускую сталіцу прыйшло немала гуманітарнай дапамогі з адзеннем, прадуктамі харчавання і медыкаментамі, якія былі набыты на сродкі, сабраныя жыхарамі Наццінгема.
Гарадамі-пабрацімамі Мінска таксама з'яўляюцца: Эйндховен (Галландзія), Лодзь (Польшча), Навасібірск (Расія), Меріда (Мексіка), Ліон (Францыя), Луанда (Ангола), Кішынёў (Малдова).
Шма т беларускіў гарадоў маюць пабрацімаў у свеце.
Фрыдрыхсхафен з'яўляецца пабрацімам беларускага Полацка. Горадам-пабрацімам для Мыцішч стаў беларускі горад Жодзіна. Віцебск— Франкфурт-на Одэры, Электрасталь, Даўгаўпілс , Магілёў —Тула, Керч, Віллербан, Габрава, Айзенах, Бардейов, Влоцлавек, Клайпеда, Брэст— Сярэдняя Шуссенталія.
12.Па ўсім свеце існуюць помнікі знакамітым беларускім дхзеячам. Назавіце, калі ласка, гэтых дзеячаў, а таксама краіны (магчыма і гарады), дзе ім устаноўлены помнікі.
Герой ЗША и Польшчы з Брэстчыны
Бронзавыя статуі ўраджэнцу хутара Мерашчоўшчына (Брэсцкая вобласць) стаяць у шасці гарадах ЗША: Вашынгтоне, Бостане, Чыкага, Філадэльфіі, Санкт-Пецярбурзе і Вестпоінце. Такога гонару Тадэвуш Касцюшка ўдастоіўся за свой ваенны телент. Змагаючыся на незалежнасць ЗША, беларускі шляхціц даслужыўся да звання генерала. Дзякуючы яркім перамогам, стаў нацыянальным героем Амерыкі. Заснаваў першую ў ЗША ваенную акадэмію – Вестпоінт. У штаце Місісіпі яго іменем названы горад.
Усе помнікі Касцюшку ў ЗША пстаўлены па ініцыятыве і на сродкі імігрантай з Польшчы. Некаторыя нават зроблены польскімі скульптарамі. Палякі таксама січаць Касцюшку сваім нацыянальным героем і вельмі ганарацца ім. У 1794 годзе ён узначаліў паўстанне за незалежнасць Рэчы Паспалітай ад расійская акупацыі. У 1920-30-х гадах у Кракаве, Лодзі і Познані, польскіх гарадах былі пастаўлены помнікі герою Польшчы. У час вайны фашысты іх знішчылі. Палякі не страцілі надзею і ў 60-х паставілі іх нанава. У Беларусі Тадэвушу Касцюшку помнікаў няма.
Адам Міцкевіч вядомы ў Парыжы
Бадай, самы праслаўлены наш зямляк – Адам Міцкевіч. На думку спецыялістаў, помнікаў класіку сусветнай паэзіі Адаму Міцкевічу, які нарадзіўся на хутары Завоссе, у свеце налічваецца каля сарака. Падлічыць дакладна ніхто не можа. Паэт увекавечаны ў бронзе ў Кракаве, Познані, варшаве, Вілбнюсе, Івана-Франкаўску, Львове і нават Парыжы.
Янка Купала ўвекавечаны ў Амерыцы
Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША, на Амерыканскім кантыненце з'явіўся бюст Купалу. У 1970 годзе ў Ароў-парку гарадка Манро, што неападалёку ад Нью-Йорка, паставілі адразу чатыры бюсты. Апрача Купалы, тут увекавечаны класікі амерыканскай літаратуры, украінскі Тарас Шаўчэнка і рускі Аляксандр Пушкін. Гэта быў сімвалічны жэст яднання чатырох народаў.
Максіма Багдановіча помняць на Каўказе
Першы замежны помнік Багдановічу з'явіўся ў Місхоры. Да 40-годдзя з дня смерці паэта Заір Азгур зрабіў бюст паэта. У 1957 годзе яго ўстанавілі ў парку санаторыя “Беларусь” у горадзе Місхор. На Каўказе паэт лячыўся ад сухотаў. На кані Максім аб'ездзіў увесь Каўказ.
У 1994 годзе ў Яраслаўлі, каля будынка мужчынскай гімназіі, дзе вучыўся Максім, яму паставілі помнік. Цікава, што да гэтага ў Яраслашлі ўжо быў помнік бацьку Максіма. Этнограф Адам Багдановіч удастоіўся такога гонару за грамадскую і навуковую дзейнасць у гэтым расійскім горадзе. Прыклад такога “сямейнага” помніка ёсць толькі ў Францыі – Дзюма-бацьку і Дзюма-сыну.
Летам мінулага года на магіле паэта ў Ялце з'явіўся новы помнік. Да гэтага на могілках стаяў просты абеліск.
Іосіф Гашкевіч залажыў праваслаўную царкву ў Японіі
У японскім горадзе Хакадатэ ў прыватным сямейным музеі знаходзіцца бюст Іосіфа Гашкевіча, першага генконсула Расійскай імперыі ў японіі, ураджэнца г. Астравец (Гродзенская вобласць). Бюст быў перададзены ў дар музею ў 1939 годзе ад імя грамадскай арганізацыі “Саюз савецкіх таварыстваў дружбы”.
Іосіф Гашкевіч працаваў на пасадзе генконсула ў Японіі з 1859 па 1865 год. Пад яго кірашніцтвам у Хакадатэ была заложана першая праваслаўная царква ў Японіі, пабудаваны бальніца і школа для японскіх дзяцей. Ён таксама стаў стваральнікам першага япона-рускага слоўніка з каментарыямі.
У бальніцы, заснаванай Гашкевічам, працавала яго жонка Лізавета. Па ініцыятыве праваслаўнага японскага свяшчэнніка на яе магіле ў Хакадатэ ўстаноўлены надмагільны помнік, які цудоўна захаваўся да нашага часу.
Ян Скрыган працаваў бухгалтарам у Эстоніі
У цэнтры эстонскага гарадка Ківіылі стаіць мемарыяльны знак у гонар беларускага пісьменніка Янкі Скрыгана. Устаноўлены ён у 1998 годзе па ініцыятыве мясцовых беларусаў.
У Ківіылі Янка Скрыган з 1948 па 1949 год працаваў бухгалтарам. У 1949 годзе на пісьменніка павесілі ярлык “вораг народа” і забаранілі жыць у Беларусі і вялікіх расійскіх гарадах. У Эстонію ён перабрайся да сябра.
У 1949 годзе яго зноў адправілі ў Сібір. Толькі ў 1955 годзе пісьменніка рэабілітавалі, і ён ярнуўся на беларусь. Скрыгану ішоў пяцідзясяты год... На радзіме ён пражыў яшчэ 37 гадоў.
Гэта адзіны ў Эстоніі помнік беларускаму культурнаму дзеячу.
Ігнацій Дамейка здабыў золата і ваду ў Чылі
Адзін з самых шаноўных людзей Чылі – наш зямляк Ігнацій Дамейка (нарадзіўся 31 ліпеня 1902 года ў радавым маёнтку Мядзведка Гродзенскай вобласці).
Атрымаўшы ў парыжы адукацыю мінералаведа і горнага інжынера, ён паехаў у чылі падымаць навуку. За тры месяцы авалодаў іспанскай мовай і чытаў лекцыі на ёй. Стварыў школу па падрыхтоўцы спецыялістаў, арганізаваў лабараторыю. Стаў рэктарам Чылійскага універсітэта і рэфарміраваў усю сістэму адукацыі. Пісаў падручнікі па прыродазнаўчых навуках. У Чылі беларус адкрыў радовішчы золата, серабра, медзі, вугалю, салетры. Арганізаваў іх здабычу. Вучоны адкрыў мноства невядомых мінералаў, раслін, акамяненняў, метэарытаў. А яшчэ ён знайшоў у гарах крыніцы чыстай вады, правёў адтуль у Санціага вадаправод, поўнасцю рашыў праблему водазабяспячэння сталіцы.
23 студзеня 1889 года Ігнацій Дамейка памёр. Дзень смерці быў аб'яўлены ў Чылі днём нацыянальнай жалобы. Прэзідэнт краіны Бальмакеда аб'явіў аб пряваенні Дамейку звання нацыянальнага героя Чылі.
У сталіцы Чылі ўзвышаецца помнік славутаму беларусу. На граніце надпісе – Вялікі Асветнік. Апрача гэтага, імя Дамейкі носіць горны хрыбет ў Кардыл'ерах, горад, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго іменем назвалі мінерал дамекіт, малюск наўтыліус дамейкус, від фіялкі віёла дамейкана і нават дыназаўра – дамейказаўр.
Скарына з'явіўся ў Празе ў 1996-м
Помнік Францыску Скарыну ў праскім раёне Градчаны быў пстаўлены ў 1996 годзе. Вышыня яго разам з п'едэсталам больш за два з палавінай метры. Непадалёку ад статуі ляжыць валун (яго прывезлі з Мінска разам за помнікам). На бронзавым лісце, прымацаваным да яго, на беларускай і чэшскай мовах напісана пра дзейнасць Скарыны ў Празе.
У Празе Скарын доўгі час жыў і працаваў. Па меркаваннях некаторых гісторыкаў, тут жа знаходзіцца яго магіла. Менавіта ў празе ён надрукаваў “Псалтыр”, які лічыцца першай беларускай друкаванай кнігай.
Апрача помніка , у Празе ёсць мемарыяльная дошка нашаму зумляку. Яна ўстаноўлена ў двары самай старой бібліятэкі Кліментынума ш цэнтры Прагі. Тэкст на беларускай і чэшскай мовах абвяшчае: ”У 1517-1518 гадах у Старым Месцы выдатны беларускі вучоны Францыск Скарына надрукаваў сваю першую Біблію на беларускай мове”. Менавіта ў гэтым месцы васіль Быкаў даў сваё апошняе інтэрв'ю.
Дзе яшчэ паставяць помнікі беларусам?
Янку Купалу ўстановяць помнік у Маскве. Чатыорхмятровую бронзавую фігуру беларускага скльптара Льва Гумілеўскага ўстановяць на вяршыне штучна зробленага ўзгорка вышынёй у 2,5 метра на перасячэнні Кутузаўскага праспекта з трэццім транспартным колам. Фігуру змесцяць на пастамент з суцэльнага прыроднага каменю. Побач са скульптурай будзе зроблена штучная крыніца.
Манумент Якубу Коласу і Янку купалу ўстановяць у Варшаве. Ініцыятарам праекта стаў аўтар перакладу коласаўскай “Новай зямлі” на польскую мову Чэслаў Сэнюх. Помнік будзе ўстаноўлены ў самым папулярным месцы прагулак Уездаўскага парку. Усе расходы ўзяло на сябе польскае міністэрства культуры.
Францыск Скарына з'явіцца ў Астане. Такое рашэнне было прынята ў студзені гэтага года на трэцім пасджэнні казахстанска-беларускай міжурадавай камісіі, якое прайшло ў Астане.
13.У гісторыі мультыкультурнага ўзаемедзеяння Беларусі з Эўропай значную ролю адыграла Чэхія. Якія гістарычныя падзеі і імёны звязваюць гісторыі гэтых краін?
Гісторыю Беларусі і Чэхіі, як славянскіх краін, упершыню звязала такая падзея, як Грунвальдская бітва (1410г.), у якой прынялі ўдзел чэшскія атрады пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі сумесна з польскім войскам і войскам ВКЛ.
У 1517г. у Празе Ф.Скарына выдаў першую беларускую кнігу на славянскай зямлі —“Біблію”.
1941-1944гг.—чэх Ян Налепко —актыўны ўдзельнік партызанскага руху на Беларусі.
У 1996г. па запрашэнню прэзідэнта Вацлава Гавела ў Чэхію выехаў вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Там, каля помніка Ф.Скарыне ён даў сваё апошняе інтэрв'ю.
У 2002г. у Празе В.Гавел быў узнагароджан прэміяй імя Гано Эленбонген. В.Гавел вырашыў передаць сваю ўзнагароду незалежнай беларускай газеце “Наша Ніва”, для чаго ў сталіцу быў запрошаны яе рэдактар.